У Маскве зьдзейсьнены напад на народны мэмарыял на месцы забойства палітыка Барыса Нямцова. З Вялікага Маскварэцкага маста ў суботу раніцай былі вывезеныя ўсе кветкі, сьвечкі і плякаты.
Адказнасьць за пагром узялі на сябе сябры радыкальнай групоўкі «Рускі вызваленчы рух SERB». Праз некалькі гадзін пасьля пагрому мэмарыял быў адноўлены.
Раннее утро 25.04.2015
#НемцовМост
Пришли негодяи. Стали громить мемориал, цветы и портреты pic.twitter.com/NWpZlg0Xj2
— Ирина Шадрина (@urfin_1648) 25 апреля 2015
Пагромы на месцы забойства Барыса Нямцова актывісты SERB ладзілі ўжо некалькі разоў. Кветкі і сьвечкі з народнага мэмарыяла вывозілі і камунальныя службы Масквы. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас «Прамой лініі» 16 красавіка выказаўся супраць зьнішчэньня мэмарыяла памяці Нямцова.