Ініцыятар ліста 57-мі: БДУ нашмат больш беларускі за ЭГУ
Your browser doesn’t support HTML5
У праграме:
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што ў сёлетнім парадзе на 9 траўня ў Менску возьме ўдзел «рэкордная колькасьць расейскай вайсковай тэхнікі». Амаль траціна тэхнікі і асабовага складу на парадзе будуць расейскія. Былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што такі маштабны ўдзел расейскіх вайскоўцаў у менскім парадзе выглядае як дэманстрацыя акупацыі.
Ініцыятар ліста 57-мі ў справе Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргей Харытонаў адкінуў абвінавачаньне з боку прафэсара Мінянкова ў тым, што ліст мае палітычны характар. Харытонаў лічыць, што БДУ нашмат больш беларускі за ЭГУ.
Зборная Беларусі па хакеі сэнсацыйна перамагла амэрыканцаў 5:2 і мае намер паўтарыць посьпех у матчы з расейцамі 9 траўня.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.