Сусьветныя лідэры ўшаноўваюць ахвяраў генацыду армянаў ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

100-годзьдзе Генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заклікаў Турэччыну выкарыстоўваць «іншыя словы» для апісаньня забойства ў Асманскай імпэрыі каля 1,5 мільёна армянаў падчас Першай сусьветнай вайны.

Гэтак Алянд пракамэнтаваў сёньня ў час жалобнай цырымоніі ў Ерэване адмову Анкары прызнаваць масавае забойства армянаў генацыдам.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, які таксама прысутнічаў на жалобных мерапрыемствах у сталіцы Армэніі, заявіў аб небясьпецы нацыяналізму і, як ён сказаў, «русафобіі», раскрытыкаваўшы пры гэтым улады ў Кіеве.

24 красавіка парлямэнт Нямеччыны прыняў рэзалюцыю, прызнаўшы забойства армянаў у Асманскай імпэрыі генацыдам. Такім чынам Нямеччына стала 24-й краінай, якая прызнала гэта.

Your browser doesn’t support HTML5

У Ерэване ў цэнтры горада выступіў гурт System of a Down

15 красавіка Эўрапейскі парлямэнт абвясьціў 24 красавіка эўрапейскім Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі ў 1915 годзе і заклікаў Турэччыну прызнаць факт генацыду, на што Стамбул адказаў абвінавачваньнямі ў бок Брусэлю ў намеры «перапісаць гісторыю».

Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян выказаў спадзяваньне, што апошнія крокі сусьветнай супольнасьці для прызнаньня забойства армянаў генацыдам «расьсеяць цемру 100-гадовага адмаўленьня» гэтага факту.​