БАЖ абірае новага лідэра

Жанна Літвіна

У Менску пачаўся ІХ зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў.

На ўліку ў грамадзкай арганізацыі БАЖ цяпер стаіць 1150 сяброў. На зьезьдзе прысутнічае 75 дэлегатаў.

Са справаздачай выступіла старшыня БАЖ Жанна Літвіна. Яна распавяла аб праблемах, якія непакояць грамадзкае аб’яднаньне: рэпрэсіўнае заканадаўства аб СМІ; крымінальны перасьлед журналістаў; прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці фрылансэраў, якія працуюць на замежныя СМІ без акрэдытацыі; блякаваньне інтэрнэт-рэсурсаў; эканамічныя праблемы, якія вызначылі стан мэдыясфэры; абмежаваньне доступу да інфармацыі; узмацненьне прапаганды ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне.

Кангрэс БАЖу

Галоўная мэта дзейнасьці арганізацыі — пашырэньне прасторы для свабоды слова праз падтрымку якаснай, запатрабаванай у грамадзтве журналістыкі і распаўсюд праўдзівай інфармацыі, падкрэсьліла старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

У інтэрвію Свабодзе Жанна Літвіна раней заявіла, што ня будзе вылучаць сваю кандыдатуру падчас абраньня новага старшыні БАЖ.