Партызанскія «бліцкрыгі»

Your browser doesn’t support HTML5

У Хатыні на Сьцяне жалобы згадваюцца 618 беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі ў гады Другой сусьветнай вайны. Многія зь іх трапілі ў кнігу-дакумэнт «Я з вогненнай вёскі». Але ні ў Хатыні, ні ў кнізе мы ня знойдзем паселішчаў, спаленых савецкімі партызанамі. А іх — дзясяткі. З жыхарамі вёсак Була і Боркі (Івацэвіцкі раён) і Нацкава (Мастоўскі р-н), зьнішчаных партызанамі ў 1943 годзе, сустрэўся і пагутарыў Міхась Скобла.