«СМІ ў Беларусі» без беларускай мовы
Your browser doesn’t support HTML5
У Менску адкрылася ХІХ Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі», прысьвечаная сёлета 70-годзьдзю Перамогі. На цырымоніі адкрыцьця з вуснаў чыноўнікаў не прагучала ніводнага слова па-беларуску.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч мусіць сядзець яшчэ больш за год са свайго шасьцігадовага тэрміну зьняволеньня ў крытай турме ў пагоршаных умовах. Учора яго прызналі вінаватым у парушэньні правілаў унутранага распарадку калёніі.
Апазыцыйная кааліцыя «Народны рэфэрэндум» зьбіраецца ладзіць агульную кампанію сёлетніх прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў 2016 году. Пра стварэньне для гэтага супольнага штабу лідэры кампаніі абвясьцілі сёньня.
5 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў. У нашым эфіры — гутарка з каардынатарам «Офісу па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргеем Драздоўскім.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.