Туркменістан і Беларусь: вайна з талеркамі

Your browser doesn’t support HTML5

Улады Ашгабату дэмантуюць спадарожнікавыя антэны, якія нібыта псуюць выгляд туркменскай сталіцы.

Дэмантаж тэлевізійных талерак ўжо праводзіцца ў некаторых мікрараёнах горада. Замест дэмантаванага абсталявання іх уладальнікам прапануюць падключэнне да кабэльнага тэлебачання з рэглямэнтаваным наборам праграм.

Туркменістан - не адзіная краіна, улады якой змагаюцца са спадарожнікавым вяшчаньнем. У Беларусі яшчэ ў 2013 годзе было прынятая пастанова, згодна зь якой людзям было забаронена самім усталёўваць антэны ў шматкватэрных дамах.

Улады прапануюць альтэрнатыву: кабэльнае тэлебачанне, дзе прадстаўлены ў асноўным забаўляльныя тэлеканалы.