Судны дзень у Шклове

Your browser doesn’t support HTML5

У шклоўскай калёніі пачаўся суд над Міколам Статкевічам за парушэньні рэжыму. Як паведаміла Свабодзе дасьведчаная крыніца, Статкевіча прымушалі прыбіраць тэрыторыю у 20 разоў больш, чым прапісана ў законе. Ён спачатку пісаў скаргі адміністрацыі, а потым адмовіўся працаваць. За гэта яму пагражае перавод з калёніі ў турму.