У Кіеве адбываецца разьвітаньне з журналістам Алесем Бузінам. Ушанаваць памяць загінулага прыйшлі каля 500 чалавек, — паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
На пахаваньні журналістам «5 каналу» і іншых мэдыяў крычалі «фашысты».
16 красавіка былога шэф-рэдактара газэты «Сёньня» Алеся Бузіну забілі каля яго дома 5 стрэламі. Вызначана, што забойцы перасоўваліся на аўтамабілі Ford Focus цёмна-сіняга колеру.
Алесь Бузіна вядомы сваімі правакацыйнымі ўкраінафобскімі заявамі ў СМІ. Ён зьяўляецца таксама аўтарам скандальных кніг «Уваскрашэньне Маларосіі», «Ваўкалак Тарас Шаўчэнка», «Вярніце жанчынам гарэмы» і іншых.
Дегтярівська 58 - близько 500 людей прийшли на прощання з Олесь #Бузина . Журналістам 5каналу кричать "фашисти" pic.twitter.com/NC3L1jbxYu
— Ірця Стельмах (@irzja_stelmakh) April 19, 2015
Таксама Бузіна на апошніх парлямэнцкіх выбарах ў 2014 годзе быў кандыдатам у народныя дэпутаты Ўкраіны па мажарытарнай кіеўскай гарадзкой выбарчай акрузе № 223 ад партыі «Рускі блёк».