Сьвята Працы ці Дзень салідарнасьці працоўных

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня ў праграме: Афіцыйныя прафсаюзы адзначылі Сьвята Працы. Незалежным прафсаюзам, якія 1 траўня лічаць Днём салідарнасьці працоўных, сабрацца на мітынг не дазволілі. У Баранавіцкім сьледчым ізалятары адмаўляюць, што Юры Рубцоў працягвае галадоўку. Сьвятлана Алексіевіч назвала слухачоў Радыё Свабода злым, малаадукаваным і прымітыўным гета. Ёй адказвае Віталь Цыганкоў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.