Як «нармалізаваць» габрэяў

Your browser doesn’t support HTML5

Грамадзкасьць працягвае абмяркоўваць пасланьне Аляксандра Лукашэнкі Нацыянальнаму сходу — у той частцы, дзе ён абрынуўся з крытыкай на ўладальніка інтэрнэт-парталу Тут. бай Юрыя Зісера. Зьвяртаючыся да старшыні Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры, Лукашэнка сказаў: «Я прасіў вас год таму ўзяць ўсіх габрэяў у Беларусі пад кантроль». «Мы не змаглі нармалізаваць гэтага чалавека», — зазначыў Лукашэнка, маючы на ўвазе Зісера. Што гэта можа значыць?