Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
Менск — працяг візыту ў Беларусь эўракамісара ў пытаньнях пашырэньня і добрасуседзтва Ёханэса Хана.
Менск — у Літаратурным музэі Пятруся Броўкі — міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «ХХІІІ Гарэцкія чытаньні «Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыцьцё і творчасьць». Пачатак а 11.30.
Менск — у офісе Таварыства беларускай мовы — прэсавая канфэрэнцыя ўдзельнікаў аргкамітэту па стварэньню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, пачатак — а 15-й.
У гісторыі
1818 — беларускі паэт Ян Чачот уступае ў падпольнае студэнцкае таварыства «Філаматаў». Урачыстасьць адбываецца на ўзьлеску пад Вільняй. Рэкамэндацыю Чачоту дае ягоны школьны сябра з Наваградку паэт Адам Міцкевіч. Гэтая падзея перадвызначыла як лёсы ўдзельнікаў таварыства, так і разьвіцьцё беларускай нацыянальнай ідэі на самым яе пачатку.
1905 — расейскі цар выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі
1914 — у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. У выніку яе загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.
1932 — заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску.
1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.
1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны з Індыяй і Ірляндыяй.
2009 — з нагоды перадачы запрашэньня беларускаму кіраўніцтву для ўдзелу ў саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе чэскі прэзыдэнт Клаўс заявіў, што рукі Лукашэнку не падасьць. У выніку Лукашэнка ў Прагу не паехаў.
У памяці
1790 — памёр Бэнджамін Франклін, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі
1891 — нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны і дзяржаўны дзяяч, першы старшыня ўраду БНР
1894 — нарадзіўся Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР
1899 — нарадзілася народная артыстка Беларусі Лідзія Ржэцкая
1931 — нарадзіўся Вацлаў Жыдліцкі, чэскі перакладчык беларускае літаратуры
1935 — нарадзіўся Анатоль Клышка, беларускі мовазнаўца і крытык
1936 — нарадзіўся Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык
1938 — нарадзіўся Васіль Лявонаў, былы міністар сельскай гаспадаркі Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі
1981 — нарадзіўся Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі
2014 — у Мэксыцы ва ўзросьце 87 гадоў памёр ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес.
Цытата
«Не губляй час на чалавека, які не імкнецца правесьці яго з табой»
Габрыэль Гарсія Маркес