Юры Зісер: габрэяў нельга ўзяць пад кантроль, іх можна толькі зьнішчыць
Your browser doesn’t support HTML5
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка зьвярнуўся са штогадовым Пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Асноўныя кірункі палітыкі краіны, запэўніў ён, застаюцца нязьменнымі. Некалькі разоў Лукашэнка зьвяртаўся да геапалітычнай тэматыкі і заявіў, што «Мы — частка рускага сьвету».
Таксама Лукашэнка заявіў, зьвяртаючыся да кіраўніка Менаблвыканкаму Сямёна Шапіры, што той ніяк ня можа нармалізаваць кіраўніка парталу ТУТ.бай Юрыя Зісера. У адказ Зісер заявіў, што габрэяў узяць пад кантроль немагчыма, можна толькі зьнішчыць.
У Лёндане пахавалі Апостальскага візытатара для беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана. Удзел у разьвітальнай цырымоніі бралі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і Апостальскі візытатар для грэка-каталікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Упершыню ў Беларусі суд прызначыў штраф за карыстаньне пірацкай копіяй апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows і Microsoft Office. “Праграмная кантрабанда” выяўлена ў часе інспэкцыі шэрагу офісаў кампаніі “Родная старонка”