«Начныя ваўкі» абяцаюць прарвацца ў Эўропу
Your browser doesn’t support HTML5
Расейскія байкеры з клюбу «Начныя ваўкі» заявілі на прэсавай канфэрэнцыі ў Берасьці, што мотапрабег па Эўропе адбудзецца, нягледзячы на ануляваньне візаў уладамі Польшчы і Нямеччыны.
Аб'яднаная Грамадзянская партыя вылучае сваім кандыдатам на сёлетнія прэзыдэнцкія выбары свайго лідэра Анатоля Лябедзьку.
На 4 траўня прызначаны працэс над былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам. Жонка палітвязьня Марына Адамовіч не выключае, што Міколу зноў пагражае турэмны рэжым за нібыта парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня ў шклоўскай калёніі.