Увод расeйскіх «міратворцаў» на Данбас будзе расцэньвацца як акт агрэсіі

Мапа сытуацыі баявых дзеяньняў ва Ўкраіне на Данбасе 11 красавіка

У Антытэрарыстычным цэнтры будуць расцэньваць увод «міратворчых брыгад» з боку Расейскай Фэдэрацыі як канец перамір’я.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» заявіў намесьнік камандучага АТА Валянцін Федзічаў. Федзічаў распавёў, што ёсьць так званая валянтэрская брыгада Расеі, якая можа быць уведзена на Данбас у якасьці міратворчай місіі.

«Калі яна ўвойдзе ва Ўкраіну як міратворчая — гэта будзе канец менскім пагадненьням. Мы расцэнім такія дзеяньні як агрэсыўныя», — падкрэсьліў ён.

Раней паведамлялася, што Дзяржаўная дума Расеі можа праз два тыдні зьвярнуцца да прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прапановай ўвесьці ў аднабаковым парадку «міратворцаў» на Данбас.