Людзі за кратамі і іх вера

Your browser doesn’t support HTML5

Галоўнае хрысьціянскае сьвята Вялікдзень прыйшло і ў месцы пазбаўленьня волі. У праваслаўных храмах турэмных установаў Беларусі, якія сёньня маюцца бадай паўсюль, адбылася сьвяточная імша. Тыдзень таму ў некаторых калёніях ды турмах сьвяточную службу для зьняволеных адслужылі і каталіцкія сьвятары.