Не “Сьвячу” пранесьлі – гэта Бог прайшоў

Your browser doesn’t support HTML5

На Гомельшчыне ў Веткаўскім раёне з часоў Вялікага Княства Літоўскага жыве ўнікальны хрысьціянскі абрад “Сьвяча”. Як магло стацца, што храмамі сталі звычайныя вясковыя хаты, а хросты адбываліся без сьвятароў? Як “Сьвяча” і сёньня вандруе ад двара да двара, і чаму з гэтым абрадам змагаецца Праваслаўная царква? Госьцем перадачы – супрацоўнік Веткаўскага музэю народнай творчасці Генадзь Лапацін.