Віктар Казько: Калі ёсьць Божая іскра — яна ня гасьне

Your browser doesn’t support HTML5

Празаіку Віктару Казько — 75. Адзін зь ягоных герояў марыў знайсьці ў Сусьвеце багатую золатам камэту і прызямліць яе ў Беларусі. А пра што марыць сам юбіляр, які больш за дзесяць гадоў пражыў у Расеі, ледзь ня стаў пасьпяховым «сібірскім» пісьменьнікам і заначаваў аднойчы на Мамаевым кургане? Віктар Казько — госьцем перадачы.