«Вы несяце вайну»

Your browser doesn’t support HTML5

Пратэстныя пэтыцыі супраць матапрабегу, прысьвечанага 70-годзьдзю заканчэньня вайсковых дзеяньняў у Эўропе, зьявіліся ў Беларусі і ў Чэхіі. Актывіст моладзевага крыла Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка ініцыяваў праз сацыяльныя сеткі кампанію «Не — праезду расейскіх байкераў-тэрарыстаў празь Беларусь!». Да суполкі далучыліся ўжо больш за 200 чалавек. У Чэхіі зьявіўся зварот да ўладаў не дазволіць мотапрабег па тэрыторыі краіны. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.