Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная дасягненьням Беларусі у сфэры барацьбы са СНІДам. У прэсавай канфэрэнцыі возьмуць удзел міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко і памочнік генэральнага сакратара ААН Луіс Лурэс. Пачатак у 15 гадзінаў.
У пасольстве Нямеччыны (вул. Захарава, 26) адбудзецца прэзэнтацыя апытаньня «Дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь-2015». У апытаньні ўзялі ўдзел 57 кампаній з замежным, пераважна нямецкім, капіталам, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь. Пачатак у 14 гадзінаў.
Пінск (Берасьцейская вобласьць), прэзэнтацыя праекту «Дарогамі экспэдыцыі Луізы Арнэр Бойд» адбудзецца ў малой зале Пінскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Дняпроўскай флятыліі, 21). У прэзэнтацыі возьме ўдзел часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд. Пачатак у 11 гадзінаў.
Берасьце, у офісе грамадзкай арганізацыі «Дзедзіч» (вул. Маякоўскага 46-1) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Скарбы, курганы, замкі і іх дасьледчыкі» археоляга і гісторыка Мікалая Плавінскага. Пачатак у 18 гадзінаў.
Менск, кнігарня "логвінаЎ«(пр. Незалежнасьці, 37а), прэзэнтацыя рамана-падарожжа пісьменьніка і мастака Аляксея Талстова «Валацугі». Пачатак у 19 гадзінаў.
У гісторыі:
1865 — завяршэньне грамадзянскай вайны ў ЗША, капітуляцыя арміі Поўдня пра Апатамаксе.
1867 — ЗША ратыфікавалі дамову з Расеяй аб набыцьці Аляскі.
1917 — у Менску прайшоў Зьезд Беларускіх нацыянальных арганізацый.
1932 — скончыўся Барысаўскі галодны бунт, антысавецкі выступ працоўных Барысава.
1940 — уварваньне нацысцкай Нямеччыны ў Нарвэгію і Данію.
1946 — у Міхельсдорфе (Нямеччына) з ініцыятывы Натальлі Арсеньневай і Юркі Віцьбіча створанае Беларускае літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына».
1966 — Ватыкан адмяніў Індэкс забароненых кніг.
1970 — музыкі The Beatles спынілі супольную працу.
1989 — разгон маніфэстацыі ў Тбілісі, які суправаджаўся забойствам маніфэстантаў.
1991 — Грузія абвясьціла незалежнасьць.
2003 — войскі міжнароднай кааліцыі, кіраванай ЗША, занялі Багдад
У гэты дзень нарадзіліся:
1802 — Эліас Лёнрат, фінскі фальклярыст, які запісаў і выдаў карэла—фінскі эпас «Калевала».
1821 — Шарль Бадлер, францускі паэт.
1835 — Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.
1910 — Ісай Казінец, адзін з кіраўнікоў менскага антынацысцкага падпольля ў часе Другой сусьветнай вайны.
1934 — Леанід Асядоўскі, беларускі мастак
У гэты дзень памерлі:
1553 — Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік-гуманіст.
1626 — Фрэнсіс Бэкан, англійскі філёзаф.
1802 — Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай
2006 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг
Цытата:
"Грошы — як гной: калі іх не раскідваць, ад іх будзе мала толку".
Фрэнсіс Бэкан