У Данецкай вобласьці паранены баец атрада «Пагоня»

Беларусы з добраахвотніцкага атраду «Пагоня» (архіўнае фота)

Атрад «Пагоня» паведамляе ў сацыяльных сетках пра раненьне ў Данецкай вобласьці свайго байца з пазыўным «Кім».

Атрад «Пагоня» паведамляе ў сацыяльных сетках пра раненьне ў Данецкай вобласьці свайго байца з пазыўным «Кім».

«Пры выкананні задання ў Данецкай вобласці аскепкавае раненне грудзей атрымаў баец Атрада „Пагоня“ з пазыўным „Кім“,» — гаворыцца ў паведамленьні.

Падрабязнасьці аўтары інфармацыі абяцаюць падаць пазьней.

Пра добраахвотнае беларускае фармаваньне «Пагоня» летась стала вядома ад намесьніка старшыні Валынскай абласной рады Ігара Гузя.
Ён зьмясьціў у сябе ў Фэйсбуку фотаздымак добраахвотніка-беларуса ў масцы, які называў сябе Міхалам Вітушкам. Тады Гузь расказаў, што ў атрадзе «Пагоня» ваяваць за Ўкраіну запісалася 5 беларусаў. Пазьней украінскі рэсурс ТСН удакладніў, што ваяваць ва Ўкраіне ў добраахвотных батальёнах рыхтуюцца паўсотні беларусаў.