Сабака, які ратуе жыцьці ў зоне АТА

Your browser doesn’t support HTML5

Пасёлак гарадзкога тыпу Міронаўскі - перадавая пазыцыя ўкраінскай арміі на Дэбальцаўскім кірунку. Віктар і лябрадор «Лорд» - напарнікі. Іх задача - пошук супрацьпяхотных і процітанкавых мінаў, а таксама самаробных выбуховых прыладаў, якія найперш пагражаюць мірнаму насельніцтву.