ЦВК Узбэкістану: Карымаў набраў 90% галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах

Дзейны прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў у чацьвёрты раз выйграў выбары на пасаду кіраўніка краіны.

Пра гэта заявіла Цэнтральная выбарчая камісія Ўзбэкістану. Выбары прайшлі ўчора. За Карымава прагаласавалі больш за 17 мільёнаў чалавек.

Міжнародныя назіральнікі і апанэнты ўлады ва Ўзбэкістане крытыкуюць гэтыя вынікі.

Іслам Карымаў знаходзіцца ва ўладзе больш за 25 гадоў. За гэты час за кратамі ва Ўзбэкістане былі і застаюцца тысячы палітычных зьняволеных, а таксама апанэнты прэзыдэнта.

У апошніх выбарах удзельнічалі трое альтэрнатыўных кандыдатаў, якія, аднак, малавядомыя ў краіне і ня могуць лічыцца сапраўднымі апанэнтамі Карымава. Ніводнага незалежнага кандыдата не зарэгістравалі.