Ратавальнікі працягваюць пошукі на месцы падзеньня самалёта Germanwings

Міністар унутраных спраў Францыі і службовыя асобы прыбылі на вэрталёце на поле побач зь месцам крушэньня Airbus A320

Ратавальнікі ў французскіх Альпах 25 сакавіка працягваюць працу на месцы падзеньня самалёта авіякампаніі Germanwings з 150 людзьмі на борце.

Раней міністар унутраных спраў Францыі паведаміў, што ратавальнікі знайшлі першую «чорную скрынку» самалёта, і яе дасьледаваньне пачнецца неадкладна.

У ЗША заявілі, што ня бачаць сярод прычынаў аварыі тэрарыстычны напад. Нямецкая кампанія Lufthansa, якой належыць лоўкостэр Germanwings, лічыць трагедыю няшчасным выпадкам.

Катастрофа адбылася ўдзень 24 сакавіка прыкладна ў 100 кілямэтрах на поўнач ад Ніцы. Самалёт зьдзяйсьняў рэйс з Барсэлёны ў Дзюсэльдорф, ніхто з пасажыраў і сябраў экіпажу ня выжыў.

Францыя - Галоўны выканаўчы дырэктар Airbus Том Эндэрс (справа) прыбыў на поле ў Альпах, побач зь месцам трагедыі

Верталёты ад французскай жандармэрыі і ВПС у французскіх Альпах падчас выратавальнай апэрацыі каля месца крушэньня Airbus A320

Францыя – Абломкі і сьмецьце ляжаць на схілах гор пасьля крушэньня A320 Germanwings Airbus 24 Сакавіка 2015 г.