Чалавек-татуіроўка

Your browser doesn’t support HTML5

Палітвязьня Юрыя Рубцова, вядомага як «чалавек-майка», узялі пад варту. На яго заведзеная крымінальная справа за ухіленьне ад адбыцьця пакараньня. Сам Рубцоў мяркуе, што яму помсьцяць за татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь!» Напярэдадні зь Сьледчага камітэту Пружанскага раёну Юры Рубцоў па тэлефоне паведаміў Свабодзе, што абвяшчае галадоўку і байкот сьледзтву.