Пра незвычайна мяккія гукі ды наша цьвёрдае на іх права

Your browser doesn’t support HTML5

Перш пра беларускія мяккія гукі з шыпячым адценьнем: "дзе зёлкі", "ці зьесьці". Яны ўнікальныя, суседзі такіх ня маюць. Фанаты славянскага адзінства называлі гэтыя гукі "агіднымі", але мы маем што адказаць і на гэта. Другая частка размовы - пра нашыя моўныя правы. Як пражыць дзень па-беларуску - ня толькі гаварыць самому, але і чуць беларускія адказы ад чыноўніка і крамніцы? Вось жа нават цяперашні закон патрабуе ад іх валоданьня беларускай моваю.