Дзень шчасьця па-беларуску. Анонс

  • Аляксандар Лукашук

Your browser doesn’t support HTML5

20 сакавіка ў сьвеце рашэньнем ААН адзначаецца міжнародны дзень шчасьця.

Нягледзячы на ўсе нягоды, людзі бяруцца шлюбам, нараджаюць дзяцей, жывуць сёньня лепш, больш заможна, больш бясьпечна, чым учора, нарэшце, проста радуюцца жыцьцю. Прынамсі, некаторыя. Аднак «імкненьне да шчасьця зьяўляецца неад’емным жаданьнем кожнага чалавека на плянэце» — гаворыцца ў пастанове генэральнай асамблеі ААН, якой міжнародны дзень шчасьця быў усталяваны ў 2012 годзе.

Гэтыя тэмы — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У ёй удзельнічаюць Юры Дракахруст, Яфім Фіштэйн і аглядальніца тэлеперадачы «Настоящее время» Шахіда Якуб.

Глядзіце перадачу «Зона Свабоды» ў нядзелю, 22 сакавіка, на сайце Радыё Свабода.