З жыхаром заходняй краіны гутарым пра нацыяналізм.
«Божа, як мне сказаць знаёмым, што я сябрую зь беларускай нацыяналісткай?» — кажа ён.
«Мой нацыяналізм грунтуецца не на крыві, а на зямлі» — кажу я.
«Гэта іншая справа! Падобна на тыповы патрыятызм у маёй краіне» — узрадаваўся ён.
Эўрапейцы і амэрыканцы могуць не разумець наш нацыяналізм толькі таму, што мы не патлумачылі яго сутнасьць своечасова. Што беларусы — гэта ўсе, хто жыве ў Беларусі, і што мы здольныя растлумачыць гэта так, што кожны наш зямляк зразумее: «Беларусь перад усім» — гэта словы любові. У тым ліку — да яго асабіста.
Тацяна Сьнітко
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org