Лукашэнка ляціць у Казахстан, каб сустрэцца з Назарбаевым і Пуціным

Нурсултан Назарбаеў, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін на сустрэчы ў Менску 26 жніўня 2014.

Саміт кіраўнікоў краінаў Эўразійскага саюза быў адкладзены з канца мінулага тыдня з-за афіцыйна непацьверджанай хваробы Ўладзімера Пуціна.

У прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі пацьвердзілі ягоны рабочы візыт у Астану 19–20 сакавіка.

Праграмай візыту заплянаваная сустрэча Лукашэнкі з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.

Апрача таго, падчас візыту Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Казахстана і Расеі. Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, бакі маюць абмеркаваць «існыя гандлёва-эканамічныя выклікі ў працы Эўразійскага эканамічнага саюза», некаторыя пытаньні міжнароднага парадку дня, якія закранаюць інтарэсы трох краінаў, падзеі ва Ўкраіне.