Украінская Вярхоўная Рада прызнала частку Данбасу акупаванай тэрыторыяй

Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла пастанову аб прызнаньні асобных раёнаў, гарадоў, пасёлкаў і вёсак Данецкай і Луганскай абласьцей часова акупаванымі тэрыторыямі.

Як перадае агенцтва УНІАН, за гэтае рашэньне прагаласавалі 280 дэпутатаў з 333, зарэгістраваных у сэсійнай зале.

Украінскі парлямэнт таксама падтрымаў прэзыдэнцкі праект пастановы аб звароце ў Раду бясьпекі ААН і Раду Эўразьвязу з просьбай разгарнуць ва ўсходняй Ўкраіне міжнародную міратворчую апэрацыю.

Мапа сытуацыі на Данбасе на 17 сакавіка