У які бок мяняецца сытуацыя на валютным рынку Беларусі?

Your browser doesn’t support HTML5

На тле скарачэньня валютнай выручкі Беларусь атрымоўвае маленькі расейскі крэдыт. Чаму падае прыток валюты? Ці выратуе Беларусь новая расейская пазыка? Чаму стабільны абменны курс беларускага рубля? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць эканамічны аглядальнік «Белгазеты» Сяргей Жбанаў і дырэктар дасьледчага цэнтру Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.