Я жыла сярод інуітаў і індзейцаў

Your browser doesn’t support HTML5

У перадачы бярэ ўдзел Ася Яніна Кандрацюк, якая нарадзілася на Падляшшы, вучылася ў Менску, а цяпер жыве і працуе настаўніцай ангельскай мовы ў Манрэалі ў Канадзе. Якім чынам беларуска можа стаць настаўніцай ангельскай мовы ў францускамоўным асяродзьдзі? Ці францускамоўныя ў правінцыі Квэбэк хочуць аддзяліцца ад Канады? Пытаньні задае Ян Максімюк.