Расейца вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе за спробу ўладкавацца ў швэдзкую кампанію

Your browser doesn’t support HTML5

Былы супрацоўнік расейскай вайсковай разьведкі (ГРУ), радыёінжынэр Генадзь Краўцоў ужо 9 месяцаў знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе. Паводле яго жонкі, крымінальную справу пачалі за рэзюмэ, якое той даслаў, спрабуючы ўладкавацца на працу ў замежную кампанію.