У Бабруйску дырэктар мясакамбіната пераўтварыў рабочых у рабоў

Бабруйскі мясакамбінат

Пракуратура Магілёўскай вобласьці агучыла новыя зьвесткі па справе былога дырэктара Бабруйскага мясакамбіната Віктара Хадасевіча.

Ён падазраецца ў тым, што ў працоўны час шматразова накіроўваў сваіх падначаленых на будаўніча-мантажныя працы ў сваім доме. Заведзеная крымінальная справа па частцы 2 арт. 424 КК (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі).

38-гадовы Хадасевіч (дарэчы, дэпутат гарадзкога савету) быў прызначаны дырэктарам толькі ў лістападзе 2014-га, а ўжо ў сьнежні быў зьняты з пасады, бо апынуўся пад сьледзтвам за ўдзел у спробе крадзяжу партыі каўбасы.

Цяперашні дырэктар бабруйскага мясакамбіната Дзьмітры Бонахаў — ужо чацьвёрты на гэтай пасадзе за апошнія паўгода. Да мінулага жніўня ён 7 год быў старшынём бабруйскага гарвыканкаму.

былы дырэктар Бабруйскага мясакамбінату, Віктар Хадасевіч.