Напярэдадні Дня Волі

Your browser doesn’t support HTML5

Арганізатары сьвяткаваньня 25 сакавіка ў Менску просяць удзельнікаў не выкарыстоўваць на акцыі «правакацыйную сымболіку», накшталт партрэтаў Бандэры ці плякатаў «Сьмерць крамлёўскім акупантам». Іншыя актывісты прапануюць прыйсьці на Дзень Волі ня ўдзень, як плянуецца, а пачаць вулічныя сьвяткаваньні на некалькі гадзінаў пазьней. У рэгіёнах на Дзень Волі арганізатары атрымалі афіцыйныя адмовы ў правядзеньні вулічных акцыяў і плянуюць ўскласьці кветкі на могілках.