Яшчэ адзін дзевяносты

Your browser doesn’t support HTML5

У Менску прэзэнтуюць кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Аўтар, тагачасны дэпутат ВС 12 скліканьня, у жанры дакумэнтальнай прозы узнаўляе падзеі году першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Кніга працягвае цыкль, прысьвечаны апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня.