50-тысячнае шэсьце памяці Барыса Нямцова прайшло ў цэнтры Масквы ФОТА

Шматтысячны жалобны марш у памяць пра Барыса Нямцова ФОТАГАЛЕРЭЯ

Удзел у акцыі ўзялі шэраг вядомых палітыкаў, грамадзкіх актывістаў і артыстаў. Скончылася акцыя ўскладаньнем кветак да месца, дзе быў забіты Барыс Нямцоў.

У Маскве адбылося жалобнае шэсьце памяці Барыса Нямцова, забітага ў цэнтры горада ў пятніцу вечарам.

Арганізатары ацанілі колькасьць удзельнікаў у некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек. Над калёнамі цягам акцыі кружыў верталёт.

Удзел у акцыі ўзялі шэраг вядомых палітыкаў, грамадзкіх актывістаў, артыстаў.

Скончылася акцыя ўскладаньнем кветак да месца, дзе быў забіты Барыс Нямцоў.

Назіральнікі называюць шэсьце адной з самых шматлікіх акцыяў расейскай апазыцыі за апошнія гады.

Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю з маршу.

Twitter Embed Tweet

Акцыя памяці Барыса Нямцова прайшла сёньня таксама ў Менску

Два дзясяткі чалавек ушанавалі памяць забітага палітыка Барыса Нямцова ў Менску. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі зьнічкі ў памяць забітага Барыса Нямцова.

Акцыя памяці Нямцова — каля пасольства Расеі ў Менску ФОТАГАЛЕРЭЯ

У Кіеве ўчора ўсклалі кветкі да расейскай амбасады:

Кіеў. Кветкі і плякаты ў памяць пра Барыса Нямцова

Акцыі памяці Барыса Нямцова прайшла ў Пецярбургу, Хабараўску, Екацярынбургу, Томску, Навасыбірску.

У Варонежы прыхільнікі руху «Антимайдан» спрабавалі сарваць жалобнае мерапрыемства. Кіраўнік рэгіянальнага аддзяленьня «Партыі прагрэсу» Анатоль Краўчанка паведаміў у твітэры, што на акцыю прыйшлі людзі ў форме казакоў з імпэрскімі сьцягамі і плякатам у падтрымку ДНР.

Удзельнікаў акцыі памяці Нямцова, паводле Краўчанкі, закідалі зялёнкай. Паліцыя ў тое, што адбываецца, ня ўмешвалася.