На форуме onliner.by зьбіралі дапамогу прарасейскім баевікам на Данбасе

На форуме onliner.by заклікалі аказваць матэрыяльную дапамогу сэпаратыстам з «ДНР», піша сайт minskby.com.

Празь некаторы час рэдакцыя onliner.by выдаліла допіс з форуму.

Як стала вядома, арганізаваць збор сродкаў у падтрымку сэпаратыстаў спрабавалі прадстаўнікі арганізацыі «Адзіная Русь», пры гэтым прапаноўвалася пералічыць грошы на беларускі рахунак вэбмані, які належыць асобе з горада Крычаў, Беларусь. Раней ультраправая арганізацыя РНЕ (Русское Народнае Адзінства) заклікала беларусаў ваяваць на баку прарасейскіх сэпаратыстаў.