50 адценьняў салёнага: сацыяльныя сеткі пра прадуктовы ажыятаж ва Ўкраіне

Украіна сёньня нагадвае Беларусь падчас крызісу. Пасьля рэзкага падзеньня грыўны, людзі рынуліся спусташаць паліцы крамаў. Першымі з прылаўкаў зьніклі соль, цукар, крупы. Скупляюць нават запалкі і воцат. Але ня ўсе ўкраінцы схільныя да панікі.

У сацыяльных сетках яны абмяркоўваюць прадуктовы ажыятаж і высьмейваюць панікёраў.