Пуціна паказалі

Your browser doesn’t support HTML5

Крэмль паведаміў пра сустрэчу Ўладзімера Пуціна ў пятніцу са старшынём Вярхоўнага суду. Пуцін тыдзень не зьяўляўся на публіцы, што спарадзіла пытаньні адносна ягонага здароўя. Апошні раз так доўга Пуцін не зьяўляўся на публіцы ў 2012. Тады яго памочнікі запэўнівалі, што палітык заняты, але пасьля прызналі, што прэзыдэнт цярпіць на болі ў сьпіне. Меркавалася, што Пуцін пашкодзіў сьпіну падчас знакамітага палёту са сьцерхамі, але Аляксандр Лукашэнка сьцьвярджаў, што гэта здарылася падчас трэніроўкі па дзюдо. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.