Пасол Беларусі ва Ўкраіне: 60 тысяч украінцаў пераехалі ў Беларусь ВІДЭА

  • БелаПАН

Your browser doesn’t support HTML5

Пасол Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка паведаміў 26 лютага ў Менску: «Больш як 60 тысяч ужо пераехалі. За апошнія месяцы гэтага году прыкладна 1.600. Хтосьці часова, хтосьці чакае. Нейкі горад вызвалілі, у яго зьявіцца праца, жыльлё там.

Гомельская вобласьць пераважна, але разам з тым шмат у Віцебскай, Магілёўскай. Менш у Берасьцейскай, Гарадзенскай, Менскай. Дзе патрэбны рабочыя рукі. Ёсьць гаспадаркі, даюць жыльлё, даюць працу».