«Сьпіс Шапіры» папоўніўся. У ім ужо 14 чалавек

Your browser doesn’t support HTML5

Адміністрацыя Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы бліжэйшым часам плянуе ліквідаваць катэдру гісторыі беларускай літаратуры. Тыя, хто выказваюцца супраць, трапляюць пад перасьлед. Як змагаецца зь іншадумцамі ўнівэрсытэцкая адміністрацыя, і ў якой атмасфэры вымушаныя працаваць там выкладчыкі? Госьцяй перадачы — кандыдат філялёгіі Ала Петрушкевіч, нядаўна звольненая з ГарДУ.