Ці будзе запатрабаваны Музэй беларускай шляхты?

Your browser doesn’t support HTML5

Прафэсар Анатоль Федарук паставіў перад сабой грандыёзную мэту – дасьледаваць усе былыя маёнткі Беларусі. І мэта гэтая на дзьве траціны ўжо дасягнутая. Пачаў дасьледчык зь Меншчыны, прадоўжыў працу на Берасьцейшчыне, а нядаўна выйшлі ў сьвет “Старадаўнія сядзібы Гарадзеншчыны”. Чаму фамільныя гнёзды беларускай шляхты сёньня занядбаныя? Хто іх руйнаваў і рабаваў? Аўтар кнігі – госьцем перадачы.