Танкі, куры і гарэлка: аўстрыйскі гіт пра Пуціна

Аўстрыйскі гурт RAMMELHOF запісаў песьню і кліп пра расейскага прэзыдэнта «Wladimir (Put Put Putin)».

«Песьня зьвязаная перш за ўсё са зьявай, што нават у сучасных прамыслова разьвітых краінах большая частка насельніцтва жадае моцнага кіраўніцтва. Гэта палохае нас, і мы паўсталі супраць гэтага! Мы бачым пагрозу для дэмакратыі», — гаворыцца ў апісаньні да відэароліку.

У песьні распавядаецца пра тое, як суседзі Расеі, акрамя Ўкраіны, «знаходзяцца на павадку ў Пуціна». У роліку таксама гаворыцца пра бесцырымонную анэксію Крыму і вайну, якую Пуцін разгарнуў на ўсходзе Ўкраіны.

У той самы час у Расеі з шалёнай хуткасьцю штампуюць «гіты», якія ўсхваляюць расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна. На адзін зь іх Міхалок ужо зрабіў кавэр.