У Харкаве падчас «Маршу годнасьці» адбыўся выбух, 3 чалавекі загінулі, 10 — параненыя. Пра гэта паведамляюць праваахоўныя органы. Паводле словаў адной з удзельніц Маршу, выбух адбыўся ў той момант, калі людзі шыхтаваліся ў калёну.
«Маршы годнасьці» у памяць аб загінулых на Майдане праходзяць 22 лютага ў многіх гарадах Украіны. У Кіеў на акцыю прыехалі лідэры Літвы, Латвіі, Польшчы, Нямеччыны, Грузіі, Малдовы, Славаччыны і прэзыдэнт Эўразьвязу.
#Харьков: На митинге патриотов возле Дворца Спорта прогремел взрыв. Много пострадавших - активисты и милиция. pic.twitter.com/KjHnRTOkms
— StudMedia Kharkov (@StudMedia) February 22, 2015