Прэзыдэнтам Грэцыі абраны Пракопіс Паўлапулас

Прэм'ер Грэцыі Алексіс Цыпрас

Парлямэнт Грэцыі абраў новага прэзыдэнта краіны — ім стаў былы міністар унутраных справаў, кансэрватыўны праэўрапейскі палітык Пракопіс Паўлапулас.

Хоць прэзыдэнцкая пасада ў Грэцыі носіць у асноўным прадстаўнічы характар, няздольнасьць парлямэнту абраць кіраўніка дзяржавы прывяла да датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 25 студзеня, на якіх перамагла леварадыкальнай кааліцыя СІРЫЗА на чале з Алексісам Цыпрасам.

Левыя радыкалы заўсёды выступалі супраць захадаў жорсткай эканоміі, якіх патрабавалі ад Афінаў эўрапейскія і міжнародныя фінансавыя структуры ў абмен на аказаньне дапамогі краіне, якая ўжо 6 гадоў знаходзіцца ў цяжкім эканамічным крызісе.

У выніку перамовы аб працягу дапамогі акзаліся блякаваныя.

Раней у сераду грэцкі ўрад заявіў, што ў чацьвер накіруе краінам эўразоны запыт аб працягу так званага «крэдытнага пагадненьня» яшчэ на 6 месяцаў, аднак Германія заявіла, што падобнага дакумэнту ў эўрапейскім парадку дня няма.

Галоўныя фінансавыя дзяржавы эўразоны, МВФ і Сусьветны банк настойваюць на тым, каб Грэцыя працягвала выконваць умовы ўжо існуючага пагадненьня аб выдзяленьні ёй 240 мільярдаў даляраў пры ўмове працягу рэформаў, накіраваных на скарачэньне бюджэтных выдаткаў.