Як паведамляе Бі-Бі-Сі, джыхадзісты «Ісламскай дзяржавы» спалілі жыўцом 45 чалавек у горадзе Аль-Багдадзі на захадзе Іраку, паведаміў кіраўнік мясцовай паліцыі палкоўнік Касім Абэйдзі.
Пакуль ня ясна, хто былі гэтыя людзі і чаму іх забілі. Касім Абэйдзі мяркуе, што гэта былі супрацоўнікі іракскіх службаў.
На мінулым тыдні баевікі «Ісламскай дзяржавы» захапілі большую частку горада Аль-Багдадзі, побач зь якім знаходзіцца авіябаза «Айн аль-Асад», дзе былі раней дысьлякаваныя 320 амэрыканскіх ваенных інструктараў.
Кіраўнік мясцовай паліцыі заклікаў урад Іраку і міжнародную супольнасьць аказаць дапамогу праўрадавым сілам у Аль-Багдадзі.