Выбух газу і абстрэлы: журналісты Reuters ў «пекле» Дэбальцава ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Здымачная група інфармацыйнага агенцтва Reuters апынулася пад мінамётным абстрэлам прыкладна за 15 кілямэтраў ад Дэбальцава — горада, за які ідуць інтэнсіўныя баі паміж сэпаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі. Пры абстрэле міна пашкодзіла газаправод, языкі полымя падняліся ў паветра на некалькі дзесяткаў мэтраў.

У выніку абстрэлу адзін чалавек быў паранены, як мяркуецца, асколкам.
Прадстаўнік міністэрства абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Эдуард Басурын заявіў, што сэпаратысты ўсталявалі кантроль больш чым над 80% тэрыторыі горада.

«Войскі ДНР кантралююць больш за 80% Дэбальцава і працягваюць выштурхоўваць адтуль украінскую армію» — цытуе Басурына агенцтва Reuters.