Як можна ацаніць вынікі менскага саміту?

Your browser doesn’t support HTML5

Наколькі трывалым стане дасягнутае спыненьне агню ва Ўкраіне? Хто пераможа ў «вайне інтэрпрэтацыяў» наконт сэнсу падпісаных пагадненьняў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць: з Кіева — палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў і зь Менску — палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Паўлюк Быкоўскі. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.