Турма давяла Штоду да АГП

Your browser doesn’t support HTML5

Турма давяла Сяргея Штоду да ўступленьня ў Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Адзін зь лідэраў грузаперавозчыкаў 18 лютага вызваліўся з турмы пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з камандным складам Узброеных Сіл запэўніў, што калі ўзьнікне неабходнасьць бараніць сваю зямлю, ён будзе знаходзіцца ў першых шэрагах. Аналітыкі мяркуюць, што такія заявы – маркер псыхалягічнага стану кіраўніка Беларусі пасьля падзеяў ва Ўкраіне. У Менск зь візытам прыбыў міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Адбываюцца ягоныя перамовы зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Галоўная інтрыга – ці запросяць кіраўніка Беларусі на саміт Усходняга партнэрства ў Рыгу ў траўні сёлета.